Дрынеўскі Міхаіл Паўлавіч нарадзіўся 12 лютага 1941 года ў весцы Тонеж Тураўскага раена Гомельскай вобласці. Маючы выдатныя ад прыроды музычныя здольнасці, М.П.Дрынеўскі ва ўзросце 13 гадоў пачаў працаваць кіраўніком хору калгаса «Труд» у весцы Тонеж. 

 

У 1959 годзе ен паступіў у Гомельскае музычнае вучылішча, якое скончыў ў 1963 годзе. У час вучобы М.П.Дрынеўскі працаваў з народным хорам вескі Прыбыткі Гомельскага раена, дзіцячым хорам Палаца піянераў горада Гомеля.

У 1963 годзе М.П.Дрынеўскі паступіў ў Беларускую Дзяржаўную кансерваторыю імя А.В.Луначарскага, пасля заканчэння якой быў накіраваны на працу ў Мінскае музычнае вучылішча.

З 1973 года – галоўны хормайстар, а з 1975 года – мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага хору БССР. Дырыжор, фалькларыст, этнограф, вялікі знаўца народнай музыкі Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі перапрацаваў і ўзбагаціў творчы працэс, сфарміраваў высокапрафесійны нацыянальны калектыў. Усе гэта, безумоўна, спрыяла прафесійнаму росту артыстаў хору, умацаванню аўтарытэту нацыянальнай музычнай школы. М.П.Дрынеўскі працягвае развіваць традыцыі, закладзеныя заснавальнікам хору Г.І.Цітовічам, самабытна інтэрпрэтуючы і аранжэруючы народныя песні (ім зроблена больш за 50 аранжыровак і апрацовак). Рэпертуар хору складае аўтэнтычны фальклор розных часоў і рэгіенаў, апрацоўкі беларускіх народных песень, творы беларускіх кампазітараў і, што адметна, духоўная музыка. Шырокі творчы дыяпазон дазваляе хору ахапіць самую разнастайную тэматыку народных і аўтарскіх твораў розных народаў. Але ж беларуская песня. Ва ўсей яе чысціні, першаснай прыгажосці і багацці, займае ў рэпертуары хору вядучае месца. Папулярызацыя беларускай народнай песні – адзін з прыярытэтных накірункаў у рабоце мастацкага кіраўніка калектыву. Пад кіраўніцтвам М.П.Дрынеўскага ў хоры ўзраслі і атрымалі ганаровыя званні заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь і заслужаных дзеячаў мастацтва Рэспублікі Беларусь 21 чалавек. Народны хор пад кіраўніцтвам М.П.Дрынеўскага высока насе марку беларускага песеннага мастацтва і на высокім прафесійным ўзроўні прадстаўляе яго як у нашай краіне, так і за яе межамі. Змяняюцца канцэртныя праграмы, з'яўляецца новы рэпертуар, Але нязменным застаецца мастацтва калектыву, які заўседы імкнецца да любові гледача, ганарова нясе народную песню, танец і музыку людзям. 

 

Дрынеўскі Міхаіл Паўлавіч:

  • 5ryr5uy6g6
  • 5yrujrtyg10
  • edferg1
  • ghrtjhty14
  • grdtyr4
  • gthtyjuty16

У 2002 годзе за высокія дасягненні ў галіне музычна-харавога мастацтва Дзяржаўны акадэмічны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча быў удастоены Ганаровага звання «Нацыянальны», прысваенне якога стала новым стымулам для далейшага творчага развіцця калектыву. Гэта пацвярджае паспяховае выступленне ў 2003 годзе на Міжнародным фестывалі царкоўнай музыкі ў Польшчы (г.Гайнаўка), дзе калектыў заваяваў званне лаўрэата і атрымаў Гран-пры фестывалю.

Сення Нацыянальны акадэмічны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча пад кіраўніцтвам М.П.Дрынеўскага з'яўляецца прызнаным лідэрам народнага харавога мастацтва ў нашай краіне, сапраўднай творчай лабараторыяй, збіральнікам і захавальнікам нацыянальнай спадчыны беларускага народа. Яго візітнай карткай на міжнародным культурным узроўні. Да 60-годзя з дня нараджэння М.П.Дрынеўскага рэжысерам У.Арловым быў зняты відэафільм «Як пайду я дарогаю», у якім адлюстраваны асноўныя этапы яго творчай дзейнасці, як кіраўніка вядучага Музычнага калектыву. Назва фільма ўзята з беларускай народнай песні ў тапрацоўцы М.П.Дрінеўскага.

Сваей самаадданай працай, добрасумленнымі адносінамі да справы М.П.Дрынеўскі падае яскравы прыклад служэння Айчыне, беларускаму песеннаму мастацтву. М.П.Дрынеўскі неаднаразова ўзнагароджваўся дзяржаўнымі ўзнагародамі і ганаровымі званнямі: «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР» (1978 г.), лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР (1982 г.), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986 г.), «Народны артыст БССР» (1987 г.), медаль Францыска Скарыны (1990 г.), ордэн Францыска Скарыны (2002 г.). М.П.Дрынеўскі з'яўляецца прафесарам кафедры харавога дырыжыравання беларускай акадэміі музыкі, старшыней праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў, членам камітэта па прысваенню Дзяржаўных прэмій ў галіне літаратуры і мастацтва. З 1995 года – старшыней рэспубліканскага Журы Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур. У сваей творчасці М.П.Дрынеўскі працягвае развіваць традыцыі, закладзеныя заснавальнікам хору Г.І.Цітовічам, самабытна і беражліва інтэрпрэтыруе і аранжыруе народныя песні. Шырокі творчы дыяпазон дазваляе хору ахапіць самую разнастайную тэматыку народных і аўтарскіх твораў розных народаў. Рэпертуар хору складае аўтэнтычны фальклор розных часоў і рэгіенаў. Апрацоўкі беларускіх народных песен, ва ўсей яе чысціні, першаснай прыгажосці і багацці, займае ў рэпертуары хору вядучае месца. Папулярызацыя беларускай народнай песні – адзін з прыярытэтных накірункаў у рабоце мастацкага кіраўніка калектыву. Народны хор пад кіраўніцтвам М.П.Дрынеўскага на высокім прафесійным узроўні прадстаўляе беларускае песеннае мастацтва, як у нашай краіне, так і за яе межамі.

 

Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі на сцэне:

  • _MG_0626
  • _MG_0633
  • _MG_0654
  • _MG_0655
  • _MG_0663
  • _MG_1006