- Падрабязнасці
Наша місія – захоўваць скарбы роднай зямлі.
Народная музычная творчасць по сваёй прыродзе сінтэтычна – гэта арганічнае зліццё песні, танца і музыкі. Песня суправаджаецца рухам, танец быццам нараджаецца з песні, а абрады – гэта сапраўды тэатралізаваныя закончаныя дзеянні. І таму кожнае выступленне хору успрымаецца не як канцэрт, а як спектакль. Праграма хора напоўнена рознымі песеннымі, інструментальнымі і танцавальнымі нумарамі, якія дэманструюць багацце выяў, эмацыйна-псіхалагічных адценняў нацыянальнага мастацтва (лірычную шырату, драматычны пафас, востры гумар).
«Народная песня - наша духоўная гісторыя, наша святыня. Наш корань.3 вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца,праз многія сотні гадоў прыйшло ў сённяшні дзень гэта дзіва. Наша мэта – збіраць разам усе лепшае, што ёсць у скарбніцы беларускай нацыянальнай музычнай культуры, і даць яму новае сцэнічнае жыццё. Бо музычнае мастацтва валодае велізарнай сілай уздзеяння. Яно прыносіць людзям радасць, абуджае ў іх пачуццё прыгожага. Любіце добрую песню, добрую музыку - яна сапраўдны сябар чалавека. Яна робіць яго дабрэй, чысцей, справядлівей...»
М.П. Дрынеўскі
Песню немагчыма пераказаць, песню трэба слухаць!
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 10448